Ствараем сайт, які дапамагае абітурыентам нашай краіны абсалютна бескаштоўна ды на якаснейшым узроўні падрыхтавацца да ЦЭ па беларускай мовы.
А таксама любы жадаючы, хто жадае якасна ведаць беларускую мову для штодзённага выкарыстоўвання.
Сам курс складаецца з 3ох неверагодна важных часткаў:
1) Сам курс - запісаныя відэаролікі, заснятыя ды сфарміраваныя актывістамі Філалагічнага факультэта БДУ па прынцыпе "роўны навучае роўнага" пад куратарствам настаўнікаў-метадыстаў.
2) Найбуйнешая база інтарактыўных тэстаў па кожнай тэме праграмы па беларускай мове. Гэта інтэрактыўныя тэсты, пасля адказу на каторыя абітурыент атрымоўвае дэтальны аўтаматычны аналіз сваіх памылак ды інструкцыі па далейшым дзеянням.
3) Суполка абітурыентаў, якія рыхтуюцца да здачы ЦЭ па беларускай мове. Гэта месца, дзе навучэнцы могуць пазнаёміцца, развіць навыкі беларускамоўнай гаворкі ды спытаць адказы на пытанні па тэстах, каторыя не могуць вырашыць самыя (ім дапамогуць альбо іншыя абітурыенты, альбо актывісты філфака).
Перавагі:
1. Систэмна. У аснове ляжыць прынцып "беларуская мова як сістэма". Курс ахоплівае ўсё без выключэння правілы мовы.
2. Інтэрактыўна. Кожнае відэа ўключае ў сябе тэарытычную ды практычную часткі. Адбываецца інтэрактыўны працэс: спікер задае пытанне ды вучань адказвае на яго ва ўсплываючым акне, - далейшае відэа падпарадкоўваецца пад адказы.
3. Гейміфікавана. За кожны тэст навучэнца атрымоўвае балы і павялічвае свае пазіцыі ў рэйтынгу сваёй школы, вобласці, усёй рэспублікі. Пры дрэнным прахаджэнні тэста наступная тэма не адчыняецца. Па выніку тэстаў існуе сістэма медаляў, бэйджаў ды дыпломаў для навучэнцаў
4. Бескаштоўна.